Усе навіны

ЧС-2022: Расклад матчаў дня, 22 лістапада

22 лістапада 2022, 09:57

На ЧС-2022 у Катары пройдуць матчы трэцяга гульнявога дня групавога этапа. Сёння, 22 лістапада, адбудуцца чатыры матчы турніру, у якіх згуляюць каманды з груп C і D.

Аргенціна сустрэнецца з Саудаўскай Аравіяй

У 13:00 на стадыёне «Лусаіл-Айконік» у горадзе Лусаіл пачнецца матч ЧС-2022 паміж нацыянальнымі камандамі Аргенціны і Саудаўскай Аравіі.

Данія правядзе сустрэчу з Тунісам

У 16:00 на стадыёне «Эдзюкейшн Сіці Стэдыюм» у горадзе Эр-Раян пачнецца матч паміж нацыянальнымі камандамі Даніі і Туніса.

Мексіка згуляе супраць Польшчы

У 19:00 на стадыёне «974» у горадзе Доха пачнецца матч паміж нацыянальнымі камандамі Мексікі і Польшчы.

Францыя правядзе матч з Аўстраліяй

У 22:00 на стадыёне «Эль-Джануб» у горадзе Эль-Вакра пачнецца матч паміж нацыянальнымі камандамі Францыі і Аўстраліі.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com