Усе навіны

Англія згуляе з Сенегалам ў 1/8 фіналу ЧС-2022, ЗША – з Нідэрландамі

30 лістапада 2022, 00:21

Сталі вядомыя ўдзельнікі плэй-оф ЧС-2022 з групы B.

Англія разграміла Уэльс (3:0) і заняла першае месца з 7 ачкамі, ЗША перамаглі Іран (1:0) і з 5 пунктамі сталі другімі.

Абедзве каманды не прайгралі ні аднаго матчу.

У плэй-оф ЗША сустрэнуцца з Нідэрландамі, якія выйгралі групу, а Англія згуляе супраць Сенегала.

Датычна групы B, Уэльс (1 ачко) і Іран (3 ачкі) пакінулі турнір.