Усе навіны

Гана, як і 12 гадоў таму, не забіла пенальці ў матчы з Уругваем

2 снежня 2022, 18:54

У матчы 3-га тура ЧС-2022 ГанаУругвай афрыканская зборная не рэалізавала пенальці.

На 21-й хвіліне галкіпер уругвайцаў Серхіа Рочэт адбіў 11-метровы ў выкананні Андрэ Аю. Пасля гэтага Уругвай забіў двойчы. Дубль у актыве Джорджыяна дэ Араскаэты.

Гана і Уругвай гулялі ў 1/4 фіналу ЧС-2010. У канцы дадатковага часу Луіс Суарэс выбіў мяч, які ляцеў у вароты, рукой і атрымаў чырвоную картку пры ліку 1:1. Асамоа Г'ян пенальці не рэалізаваў, прабіўшы ў перакладзіну. Уругвай пасля гэтага выйграў серыю пенальці (4:2) і выйшаў у 1/2 фіналу.