Усе навіны
Video

Хіменесу пагражае дыскваліфікацыя на 15 матчаў – ён назваў арбітраў злодзеямі і ўдарыў локцем дырэктара ФІФА пасля гульні з Ганай

3 снежня 2022, 19:32

Абаронцу «Атлетыка» і зборнай Уругвая Хасэ Хіменесу пагражае доўгатэрміновая дыскваліфікацыя.

Пасля матча з Ганай (2:0) на ЧМ-2022 футбалісты каманды выказвалі прэтэнзіі адносна рашэнняў судзейскай брыгады, а Хіменес сказаў у камеру: «Яны [рэферы] – гэта купка злодзеяў, сукіны дзеці. Так, здымай мяне (звярнуўся да аператара – заўв.)», – сказаў Хіменес.

За гэты эпізод уругваец можа атрымаць 3 гульні дыскваліфікацыі, але яна можа быць падоўжаная да 15 матчаў за ўдар дырэктара ФІФА – на відэа заўважна, як Хасэ наўмысна выставіў локаць, ідучы ззаду.

Mundo Deportivo адзначае, што вышэйшая мера пакарання будзе ў тым выпадку, калі галоўны арбітр уключыць гэтыя моманты ў афіцыйны рапарт, або калі службовая асоба сама зробіць справаздачу пра інцыдэнт.

Пакуль невядома, ці будзе дыскваліфікацыя распаўсюджвацца на турніры клубнага ўзроўню.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com