Усе навіны

Гары Нэвіл: «Гэта не пенальці. Альварэс урэзаўся ў брамніка, а Лівакавіч спыняўся»

14 снежня 2022, 14:23

Былы гулец «Манчэстэр Юнайтэд» і зборнай Англіі Гары Нэвіл пракаментаваў эпізод з прызначэннем пенальці ў вароты зборнай Харватыі ў паўфінале ЧС-2022.

«Гэта не пенальці, зусім не. Брамнік выходзіць і проста робіць рух направа, спыняецца да таго, як сапраўды стукне Альварэса, і нападаючы проста ўразаецца ў яго і адводзіць нагу.

Гэта не пенальці. Што яшчэ ён мог зрабіць? Ён павінен быў зрабіць гэты рух, каб паспрабаваць выратаваць вароты, ён расстаўляе ногі. Калі б ён выйшаў крыху далей і збіў Альварэса, гэта было б справядліва, але ён спыніўся перад гэтым, і я не ведаю, ці прызначаюць за гэта пенальці», – сказаў Нэвіл.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com