Усе навіны

Шэрыф Жымо: «Ёсць цэлы сезон – даказаць, што я варты выкліку ў зборную Кот-д'Івуара»

20 снежня 2022, 17:10

26-гадовы івуарыйскі абаронца БАТЭ Шэрыф Жымо падзяліўся меркаваннем пра нацыянальную зборную.

Раней футбаліст прыцягваўся да гульняў маладзёжных каманд Кот-д'Івуара.

– У 2023 годзе на тваёй радзіме ў Кот-д'Івуары пройдзе Кубак афрыканскіх нацый. Чакаеш выкліку ў нацыянальную зборную?

– Быў бы ганарлівы прадстаўляць каманду сваёй краіны. Ужо абараняў яе колеры, а яшчэ раней – у юніёрскай зборнай – станавіўся ўладальнікам Кубка афрыканскіх нацый.

Аднак зараз для мяне першараднае гуляць за БАТЭ і аддаць усе сілы, каб клуб выступіў паспяхова. Калі праяўлю сябе тут, то трэнерскі штаб нацыянальнай каманды зверне на мяне ўвага. Дарэчы, папраўлю вас: турнір пройдзе ў 2024 годзе, тэрмін яго правядзення перанеслі.

У мяне ёсць цэлы сезон – даказаць, што я варты выкліку, на які спадзяюся. У Кот-д'Івуары шмат добрых футбалістаў, але ў плане перспектыў у зборнай усё залежыць ад мяне самога, – сказаў Жымо.