Драгун, Філіпенка, Сачыўка, Стасевіч, 4 праўладныя падпісанты і яшчэ 40 футбалістаў трапілі ў «чорны спіс» Мінспорту
Як стала вядома «Трыбуне» у «чорны спіс» Мінспорту трапілі 48 футбалістаў. Спартоўцам будуць забараняць падпісваць кантракты ў Беларусі.
У ліку непажаданых у беларускім футболе апынуліся:
• Павел Забелін і Раман Сцяпанаў (абодва – «Шахцёр»),
• Дзмітрый Бяссмертны, Максім Бардачоў, Станіслаў Драгун, Даніла Нячаеў, Дзяніс Шчарбіцкі (усе – БАТЭ),
• Аляксандр Сачыўка («Дынама» Мінск), які зняўся ў відэа, усхваляючы рэжым Лукашэнкі,
• Аляксандр Джыгера («Мінск»),
• Дзмітрый Бага («Гомель»),
• Дзмітрый Дудар, Анатоль Макараў, Андрэй Хачатуран (усе – «Тарпеда-БелАЗ»),
• Валерый Жукоўскі, Яўген Ляшко, Раман Пасевіч, Сяргей Курганскі (усе – «Нёман»),
• Уладзіслаў Жук («Славія»),
• Ілля Бранавец, Яўген Вялько, Юрый Астравух (усе – «Слуцк»),
• Дзмітрый Гомза, Артур Слабашэвіч (абодва – «Белшына»),
• Арцём Васькоў («Арсенал» Дзяржынск),
• Юрый Кендыш («Рыга», Латвія),
• Арцём Рахманаў («Астана», Казахстан),
• Усевалад Садоўскі («Ардабасы», Казахстан),
• Мікалай Сігневіч («Апалон» Смірніс, Грэцыя),
• Ягор Філіпенка («Урал», Расія),
• Павел Чыкіда, Руслан Юдзянкоў (абодва – «Мактаарал», Казахстан),
• Юрый Казлоў («Нафтан»),
• Ягор Сямёнаў («Смаргонь»),
• Павел Шчарбачэня («Шахцёр» Петрыкаў),
• Уладзімір Бушма, Павел Кляньё (абодва – «Макслайн»),
• Дзмітрый Алісейка («Астравец»),
• Кірыл Паўлючак («Крумкачы»),
• Мікіта Мікалаевіч («Дугаполле», Харватыя),
• Дзмітрый Байдук («Зніч», Польшча),
• Ігар Бабко, Віталь Гайдучык, Аляксандр Гутар, Ігар Стасевіч, Антон Чычкан (усе – без клуба),
• Дзмітрый Іваноў, Павел Няхайчык, Павел Рыбак (усе завяршылі кар'еру).
Таксама ў спіс унеслі экс-лекарв «Тарпеда-БелАЗ» і нацыянальнай зборнай Беларусі Андрэя Ясюкевіча.
Адзначым, што Бяссмертны, Бранавец, Нячаеў і Сямёнаў з'яўляюцца падпісантамі праўладнага ліста спартсменаў.