Усе навіны

«Атлетыка» абгуляў «Эльчэ» ў матчы з трыма выдаленнямі. Гэта першая перамога мадрыдцаў у Ла Лізе з 23 кастрычніка

30 снежня 2022, 08:53

«Атлетыка» перамог «Эльчэ» ў 15-м туры Ла Лігі (2:0).

Мадрыдцы атрымалі перамогу дзякуючы галам Жаау Фелікса і Альвара Мараты, на 56-й і 74-й хвілінах адпаведна.

У матчы было тры выдаленні. Спачатку прамую чырвоную картку на 45+1 хвіліне атрымаў абаронца «Эльчэ» Гансала Верду, а ў другім тайме галоўны арбітр выдаліў Марыё Эрмаса («Атлетыка») і Дамінгаса Кіна («Эльчэ»). Абодва гульцы атрымалі па дзве жоўтыя карткі менш, чым за 5 хвілін.

Перамога над «Эльчэ» стала для «Атлетыка» першай з 23 кастрычніка, калі матраснікі на выездзе перамаглі «Беціс».