Усе навіны

Хамутоўскі папрасiў не лічыць яго палітвязнем

30 снежня 2022, 12:25
3

Былы брамнік беларускай зборнай і трэнер Васіль Хамутоўскі, выказаўся наконт праваабаронцаў, якiя 27 снежня прызналi яго палітвязнем.

«Хачу звярнуцца да тых, хто без згоды мяне i маіх родных за дзень да суду прызналі мяне палітвязнем. Калі вы лічыце сябе праваабаронцамі, то павінны дапамагаць людзям, а не ствараць інфармацыйны шум за дзень да суду без згоды родных і блізкіх. Прашу не лічыць мяне палітвязнем», – сказаў Хамутоўскі.

Адзначым, што дзейным палітвязнем Васіль ужо не лічыцца, бо 29 снежня яму вынеслі прысуд без накіравання ў калонію, турму альбо ПУАТ (Хамутоўскі атрымаў два гады «хатняй хіміі»), а ў такім выпадку дадзены статус непрымяняльны.

Нагадаем, Хамутоўскага затрымалі 30 верасня пасля вяртання ў Беларусь на лячэнне i праз некаторы час абвінавацілі па артыкуле 342 КК РБ («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

У 2020 годзе Хамутоўскі асудзіў гвалт сілавікоў пасля выбараў, пасля чаго пакінуў брэсцкае «Дынама». У 2021 годзе трэніраваў варатароў у клубе «Аль-Фейха» з чэмпіянату Саудаўскай Аравіі. Са студзеня 2022 года дапамагаў Алегу Дулубу ў «Львове», а таксама вясной гэтага года трэніраваў у бухарэсцкім «Сцяўа» падчас вымушанага спынення чэмпіянату Украіны.