Усе навіны

Анры хоча ўзначаліць зборную Бельгіі

6 студзеня 2023, 22:05

Асістэнт галоўнага трэнера зборнай Бельгіі Цьеры Анры хоча атрымаць пасаду галоўнага трэнера ў нацыянальнай камандзе, паведамляе бельгійскае выданне HLN.

Паведамляецца, што Анры ўжо праінфармаваў кіраўніцтва Бельгійскай футбольнай федэрацыі аб сваім жаданні. Француз зрабіў гэта без афіцыйнага звароту ў асабістай размове.

Былы нападаючы працуе ў штабе зборнай Бельгіі з 2021 года.

Апошнім трэнерам бельгійцаў быў Раберта Марцінес.

На клубным узроўні Анры працаваў у «Манака» і «Манрэалі». У 49 матчах французскі спецыяліст атрымаў усяго 14 перамог.