Усе навіны

«Баварыя» дамовілася аб трансферы Зомера

18 студзеня 2023, 19:05

Галкіпер мёнхенгладбахскай «Барусіі» Ян Зомер стане гульцом «Баварыі», паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Мюнхенскі клуб заплаціць 8 млн еўра + яшчэ 1,5 млн бонусамі.

Сам 34-гадовы брамнік падпіша кантракт на 2,5 года, у найбліжэйшыя гадзіны ён пройдзе медабследаванне перад трансферам.

Фларыян Плетэнберг дадае, што наўзамен Зомеру «Барусія» набудзе іншага брамніка зборнай Швейцарыі — Ёнаса Омліна з «Манпелье». Зараз немцы чакаюць апошнія дакументы ад французскага клуба. Кошт трансферу - прыкладна 8-10 млн еўра.

Нагадаем, што «Баварыя» шукала новага брамніка з-за сур'ёзнай траўмы Мануэля Нойера, які застанецца па-за гульні да канца сезону.