Усе навіны

Прэзідэнт і пракурор Федэрацыі футбола Італіі атрымалі пагрозы забойствам пасля таго, як з «Ювентуса» было знята 15 ачкоў

22 студзеня 2023, 21:58

Прэзідэнт Федэрацыі футбола Італіі Габрыэле Гравіна і пракурор Джузэпэ Чыне атрымалі пагрозы забойствам пасля таго, як з «Ювентуса» было знята 15 ачкоў з-за фінансавых махінацыі, паведамляе ANSA.

Праваахоўныя органы ўжо праінфармаваныя аб гэтых выпадках і займаюцца вывучэннем дэталяў.

Нагадаем, што акрамя зняцця ачкоў, дыскваліфікацыі атрымалі былы спортдырэктар Фабіа Парацічы, экс-прэзідэнт Андрэа Аньелі, экс-гендырэктар Маўрыцыа Арывабэне, цяперашні спортдырэктар Федэрыка Чэрубіні і былы віцэ-прэзідэнт Павел Нядвед.

Турынцы апусціліся на 10-е месца ў турнірнай табліцы, клуб падасць апеляцыю на гэтае рашэнне.