Усе навіны

Паўабаронца «Белшыны» Кухарчык пра БАТЭ: «Калі б тады былі б ліміты, можа, і я зайграў бы дзе-небудзь»

8 лютага 2023, 12:30

Паўабаронца «Белшыны» Ілля Кухарчык падзяліўся меркаваннем пра тое, ці была ў яго ў свой час магчымасць перайсці з дубля БАТЭ ў асноўную каманду. Кухарчык выступаў за дублюючы склад барысаўчан з 2014 па 2016 гады.

– Была ў вас тады магчымасць усёткі за асноўную каманду згуляць?

– Тады было цяжка, напэўна. Цяпер іншы час проста. Тады тамака былі добрыя знакамітыя гульцы, Ліга чэмпіёнаў, таму… Тады, можа, і я не так гуляў, каб мяне заўважыла першая каманда. Можа, калі б тады нейкія ліміты былі, можа, я б таксама недзе зайграў.

Цяпер моладзі прасцей, мне здаецца, паказаць сябе і недзе засвяціцца, – сказаў Кухарчык.