Усе навіны

Паўабаронца БАТЭ Някрасаў адправіцца на вайсковыя зборы («Вуха»)

17 лютага 2023, 14:34

Як паведамляе Telegram-канал «Вуха», паўабаронца БАТЭ Мікіта Някрасаў адправіцца на вайсковыя зборы.

22-гадовы паўабаронца ў мінулым сезоне згуляў 7 матчаў за дубль барысаўчан, у якіх вызначыўся 3 галамі, а за асноўную каманду ў чэмпіянаце Беларусі Някрасаў згуляў у 8 матчах і забіў 1 мяч.