Усе навіны

Украіна ўвяла санкцыі супраць былога кіраўніка АБФФ Румаса

20 лютага 2023, 10:57

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зацвердзіў 19 лютага новыя санкцыі супраць 332 расіян, аднаго беларуса і Маскоўскай біржы. З беларусаў пад санкцыі трапіў былы кіраўнік АБФФ Сяргей Румас.

Супраць Сяргея Румаса ўводзяцца, сярод іншага, наступныя санкцыі:

– блакаванне актываў – часовае пазбаўленне права карыстацца і распараджацца актывамі, якія належаць фізічнай або юрыдычнай асобе, а таксама актывамі, у дачыненні да якіх такая асоба можа прама ці ўскосна здзяйсняць дзеянні, тоесныя распараджэнню імі;

– поўная забарона на здзяйсненне гандлёвых аперацый;

– абмежаванне, частковае або поўнае спыненне транзіту рэсурсаў, палётаў і праезду па тэрыторыі Украіны (поўнае спыненне);

– забарона на вывад капіталаў за межы Украіны;

– прыпыненне выканання эканамічных і фінансавых абавязацельстваў;

– забарона на перадачу тэхналогій і правоў на аб’екты права інтэлектуальнай уласнасці;

– забарона на набыццё ва ўласнасць зямельных участкаў.