Усе навіны

Лоўрэн завяршыў кар'еру ў зборнай Харватыі

23 лютага 2023, 16:07

Абаронца зборнай Харватыі Дзеян Лоўрэн завяршыў кар'еру ў нацыянальнай камандзе, паведамляе сайт харвацкага футбольнага саюза.

33-гадовы гулец «Ліёна» выступаў за зборную Харватыі на ЧС-2022 і стаў бронзавым прызёрам турніру. На ЧС-2018 ён разам з камандай заняў другое месца.

Лоўрэн правёў 78 матчаў за зборную Харватыі і забіў 5 галоў.