Усе навіны

Хаві – Карвахалю: «Тупы, ты рэальна тупы»

3 сакавіка 2023, 20:31

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві атрымаў жоўтую картку ў першым матчы 1/2 фіналу Кубка Іспаніі (1:0) за абразу абаронцы «Рэала» Дані Карвахаля.

Трэнер каталонцаў быў незадаволены, што ў адным з эпізодаў 31-гадовы іспанец штурхнуў Алехандра Бальдэ, з-за чаго сказаў фулбеку «сметанковых»: «Што ты робіш? Тупы, ты рэальна тупы».

Пасля гэтага галоўны арбітр матча Хасэ Мантэра паказаў Хаві жоўтую картку.

У трансляцыю матча таксама трапіў момант, як Карвахаль і Хаві абняліся адзін з адным пасля фінальнага свістка.