Усе навіны

Федэрацыя футбола Францыі хоча прызначыць Анры трэнерам жаночай зборнай

16 сакавіка 2023, 15:11

Федэрацыя футбола Францыі знаходзіцца ў пошуках новага галоўнага трэнера жаночай зборнай, паведамляе L’Equipe.

Пасля звальнення Корын Дзікан федэрацыя хоча запрасіць на гэтую пасаду Цьеры Анры. Але пакуль гэтая ідэя знаходзіцца толькі на этапе жадання федэрацыі, якая не ведае, ці зацікаўлены сам Анры.

45-гадовы француз падчас кар'еры быў галоўным трэнерам «Манака» з 2018 па 2019 год і ўзначальваў «Манрэаль» з 2019 па 2021 год. Таксама мае досвед працы ў акадэміі «Арсенала», асістэнтам Раберта Марцінеса ў зборнай Бельгіі.

Летам жаночая зборная Францыі выступіць на ЧС-2023.