Усе навіны

Лёсаванне 1/4 і 1/2 фіналу Лігі канферэнцый: «Лех» супраць «Фіярэнціны», «Гент» – «Вэст Хэм»

17 сакавіка 2023, 16:25

17 сакавіка ў Ньёне (Швейцарыя) адбылося лёсаванне 1/4 і 1/2 фіналу Лігі канферэнцый.

Лёсаванне было адчыненым. На гэтай стадыі не было пасеву і абмежаванняў на сустрэчу каманд з адной краіны.

Пары 1/4:

«Лех» – «Фіярэнціна»

«Гент» – «Вэст Хэм»

«Андэрлехт» – АЗ Алкмар

«Базэль» – «Ніца»

Пары 1/2:

Пераможца 1-й пары 1/4 – Пераможца 4-й пары 1/4

Пераможца 2-й пары 1/4 – Пераможца 3-й пары 1/4

Матчы 1/4 фіналу пройдуць 13 красавіка і 20 красавіка. Паўфіналы – 11 і 18 траўня. Фінал пройдзе 7 чэрвеня.