Усе навіны

У заяўку зборнай Іспаніі на сакавіцкія матчы патрапілі толькі 12 гульцоў з ЧС-2022

17 сакавіка 2023, 19:35

Галоўны трэнер зборнай Іспаніі Луіс дэ ла Фуэнтэ аб'явіў заяўку на матчы сакавіцкага цыкла.

Брамнікі: Кепа Арысабалага (Чэлсі»), Роберт Санчэс (Брайтан»), Давід Рая (Брэнтфорд»).

Абаронцы: Хасэ Гая («Валенсія»), Нача Фернандэс, Даніэль Карвахаль (абодва з «Рэала»), Алекс Бальдэ («Барселона»), Іньіга Марцінес («Атлетык»), Давід Гарсія («Асасуна»), Педра Пора («Тотэнхэм»), Эмерык Лапорт («Манчэстэр Сіці»).

Паўабаронцы: Родры («Манчэстэр Сіці»), Фабіян Руіс («ПСЖ»), Марцін Субімендзі, Мікель Мерына (абодва з «Сасьедада»), Педры, Гаві (абодва з «Барселоны»), Дані Себальяс («Рэал»).

Нападаючыя: Альвара Марата («Атлетыка»), Дані Ольма («Лейпцыг»), Ніка Уільямс («Атлетык»), Браян Хіль («Севілья»), Яга Аспас («Сельта»), Хаселу («Эспаньёл»), Жэрар Марэна («Вільярэал»).

У гэтую заяўку патрапіла толькі 12 гульцоў, якія былі заяўлены на чэмпіянат свету ў Катары. Нагадаем, Серхіа Рамас нядаўна абвясціў пра завяршэнне кар'еры ў зборнай.

У канцы сакавіка зборная Іспаніі згуляе два матчы ў рамках адбору на Еўра-2024: дома супраць Нарвегіі (25 сакавіка) і на выездзе з Шатландыяй (28 сакавіка).