Усе навіны
Вiдэа

Біёнчык пра спрэчны гол: «Быў аўт ці не было ауту, чаму мы спыняемся? Ёсць свісток суддзі, трэба дагульваць да канца эпізод. Астатняе можна будзе бабулям расказваць»

17 сакавіка 2023, 21:44

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык падзяліўся меркаваннем аб другім голе ў матчы першага тура вышэйшай лігі супраць «Мінска» (0:2). Ёсць меркаванне, што мяч выйшаў за межы поля, пасля чаго абаронца каманды Мазыра Ілля Руцкі трапіў у сваю браму. Арбітр гол залічыў.

«Я быў на такім жа выдаленні ад моманту, як і вы. Мяне не цікавіць гэтае пытанне. Мяне больш цікавіць рэакцыя. Быў аўт ці не было аўта, чаму мы спыняемся? Ёсць свісток суддзі, трэба дайграваць да канца эпізод.

А што там было – гэта ўжо можна будзе бабулям расказваць. Дайграваць абавязаны ўсё. Да таго часу, пакуль суддзя не сігналізуе. А мы спыніліся і атрымалі гэты мяч, які незразумела як трапіў у вароты», – сказаў Біёнчык.