Усе навіны

Даліч падоўжыў кантракт са зборнай Харватыі да ЧС-2026

18 сакавіка 2023, 16:29

Галоўны трэнер зборнай Харватыі Златка Даліч падоўжыў кантракт яшчэ на тры гады.

Такім чынам, Даліч будзе працаваць з нацыянальнай зборнай, якую прывёў у фінал ЧС-2018 і паўфінал ЧС-2022, да завяршэння чэмпіянату свету 2026 года.

Пад кіраўніцтвам Златка Даліча зборная Харватыі згуляла 70 матчаў, з якіх выйграла 34 і мае па 18 нічыіх і паражэнняў.