Усе навіны

Раберта Манчыні: «Нашы матчы з Англіяй ужо сталі класікай, у іх адна з найлепшых каманд у свеце»

23 сакавіка 2023, 12:57

Галоўны трэнер зборнай Італіі Раберта Манчыні падзяліўся чаканнямі матчу супраць Англіі.

«Падрыхтоўка ідзе добра. Неапаль падтрымае нас сваёй цеплынёй. Спадзяемся, будзе добры матч. Мы гулялі ў Лізе Нацый, якая падобная на еўра, таму што там гуляюць наймацнейшыя каманды. Ужо гулялі там двойчы з Англіяй, але гэты матч – іншая гісторыя. Мы хацелі б добра пачаць кваліфікацыю Еўра-2024.

Мы прайшлі шлях вялікай радасці ад перамогі на Еўра-2020 да вялікага расчаравання з-за нявыхаду на ЧС-2022. Мы гэтага не заслугоўвалі. Мы двойчы кваліфікаваліся ў фінал чатырох ліг нацый, цяпер нам трэба пачынаць з нуля.

Хочам выйграць Лігу Нацый і прайсці кваліфікацыю на чэмпіянат Еўропы, каб мы маглі гуляць як дзейсныя чэмпіёны.

У Лізе нацый мы гулялі па іншай схеме, але каманда здольная мяняцца. З 4-3-3 адчуваем сябе спакойна, асабліва, калі хочам правесці актыўны матч.

Нашы матчы з Англіяй ужо сталі класікай. У іх адна з самых лепшых каманд у свеце. Там дзіўныя футбалісты. Будзе вельмі цяжкі матч, пастараемся паказаць свой футбол. Абодвум зборным будзе няпроста. Пакуль ангельскія заўзятары паводзяць сябе добра, праблем не будзе.

Для мяне будзе вельмі эмацыйна правесці першы матч без свайго памочніка Віалі. Мы мелі вялікае шчасце мець яго ў нашай камандзе. Што здарылася – вялікае расчараванне. Такія людзі, як ён – несмяротныя.

У паўабароне ў нас няма вялікіх праблем. Ёсць вялікі выбар футбалістаў. Яны ўсе добрыя гульцы, некаторыя засталіся дома і хутка вернуцца. У абароне ў нас будуць больш-менш тыя ж гульцы, не будзе Бануччы. Я мог бы нешта змяніць наперадзе, але ў нас даволі станоўчы выгляд у атацы.

Рэтэгі прыехаў у зборную з Аргенціны. Трапіць у каманду, не гуляючы ў Еўропе – не так проста. Яму трэба крыху часу, але ён выхаваны і разумны хлопец. Ён добры цэнтрфорвард, малады, У нас вялікі давер, трэба даць гэтаму час», – сказаў Манчыні.