Усе навіны

Кейн забіў у 18 з апошніх 19 матчаў адбору ЧC/ЧЕ

24 сакавіка 2023, 09:40

Форвард зборнай Англіі Хары Кейн вызначыўся голам у стартавым матчы адбору Еўра-2024.

29-гадовы англічанін рэалізаваў пенальці на 44-й хвіліне гасцявога матча з Італіяй, зрабіўшы лік 2:0.

Акрамя таго, што футбаліст стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі зборнай Англіі, яму скарыўся яшчэ шэраг дасягненняў.

Кейн забіў у 18 з апошніх 19 матчаў адбору на вялікія турніры (Чэмпіянат свету/Еўропы).

Ён з'яўляецца найлепшым бамбардзірам зборнай Англіі ў адборачных матчах чэмпіянату Еўропы – 16 галоў.

Гулец «Тотэнхэма» забіў пяць галоў у сваіх першых 11 матчах за зборную Англіі і дасягнуў 10 галоў у сваім 20-м матчы.

Ён забіў удвая больш галоў у матчах, пачатых як капітан, чым любы іншы гулец у гісторыі зборнай Англіі - 46 галоў у 56 такіх матчах.

Яго самым выніковым годам за Англію быў 2021-й, калі ён забіў 16 галоў у 16 матчах. Гэта была самая вялікая колькасць галоў, забітых гульцом англійскай зборнай за каляндарны год.

Нападаючы забіў 49 галоў у 64 матчах пад кіраўніцтвам Гарэта Саўтгейта, што з'яўляецца рэкордам для гульцоў пад кіраўніцтвам аднаго трэнера ў гісторыі Англіі.

Толькі Джымі Грыўз забіў больш хет-трыкаў за зборную Англіі, чым Кейн – 6 супраць 5.

Кейн забіў больш пенальці, чым любы іншы гулец у гісторыі Англіі – 18.