Усе навіны

Кіраўнік РФС і гендыр «Газпром нафты» Дзюкаў адмовіўся даваць каментары на Кангрэсе УЕФА

5 красавіка 2023, 19:15

Кіраўнік РФС і генеральны дырэктар «Газпром нафты» Аляксандр Дзюкаў прысутнічаў на Кангрэсе УЕФА ў Лісабоне, паведамляе Sportschau.

Ён з'яўляецца чальцом выканкама УЕФА. Дзюкаў можа працягваць выконваць свае абавязкі ў саюзе, бо ён адхіліў толькі расейскія каманды, а не асацыяцыю.

55-гадовы расеец адмовіўся даваць каментары на Кангрэсе.

На паседжанні Кангрэса Аляксандзер Чафярын пераабраны прэзідэнтам арганізацыі яшчэ на чатыры гады.