Усе навіны

Чэмпіянат Казахстана: «Ардабасы» Сяднёва вырваў нічыю ў «Актабэ», «Астана» Эбонга адолела «Табол», гол Цяверава дапамог «Жэтысу» абгуляць «Кайрат»

9 красавіка 2023, 20:08

9 красавіка працягнуўся 5-ы тур чэмпіянату Казахстана.

«Акжэтпес» разграміў «Аксу» (3:0). У складзе гасцей увесь матч правёў брамнік Аляксандр Гутар, а нападаючы Андрэй Салавей з'явіўся на полі ў пачатку другога тайма. Аляксандр Джыгера ў заяўку «Акжэтпесу» не патрапіў.

«Кызыл-Жар» беларусаў Бярозкіна, Навумава і Сцяпанава быў мацней «Атырау» Хаткевіча, Стасевіча, Сцяпанава і Жукоўскага (1:0). На варотах «Кызыл-Жара» увесь час правёў Раман Сцяпанаў, у гасцей – Ягор Хаткевіч. Беларусы «Кызыл-Жар» і «Атырау» адыгралі ўвесь матч цалкам.

«Мактаарал» Руслана Юдзянкова перамог «Каспій» Аляксея Залескага і Дзмітрыя Падстрэлава (3:1). Брамнік гасцей Максім Плотнікаў правеў на полі увесь матч. Юдзянкоў гаспадароў, а таксама Падстрэлаў і Залескі гасцей правялі на полі ўвесь матч.

«Кайсар» Дзмітрыя Барадзіна і Васіля Соўпеля перамог «Шахцёр» Караганда (2:1). Абодва беларускія футбалісты выйшлі ў стартавым складзе і правялі ўвесь матч. Соўпель адзначыўся галявой перадачай.

«Жэтысу» Паўла Назаранкі і Руслана Цяверава перамог «Кайрат» (3:2). Цявераў правёў увесь матч і адзначыўся пераможным голам на 90-й хвіліне. Назаранка выйшаў на поле на 72-й хвіліне.

«Табол» саступіў «Астане» Макса Эбонга (0:1). Беларускі паўабаронца адгуляў увесь матч.

«Ардабасы» беларускага трэнера Аляксандра Сяднёва і форварда Усевалада Садоўскага падзяліў ачкі з «Актабэ» (1:1). Садоўскі выйшаў на замену на 62-й хвіліне.

Чэмпіянат Казахстана

«Акжэтпес» – «Аксу» – 3:0 (1:0, 2:0)

Галы: 1:0 – Дзімітраў (20'), 2:0 – Дзімітраў (60'), 3:0 – Драчэнка (78').

«Кызыл-Жар» – «Атырау» – 1:0 (0:0, 1:0)

Галы: 1:0 – Радрыгеш (65').

«Мактаарал» – «Каспій» – 3:1 (1:1, 2:0)

Галы: 0:1 – Панцулая (33'), 1:1 – Авецісян (45+3'), 2:1 – Жангілішбай (82'), 3:1 – Пайруз (90+2').

«Кайсар» – «Шахцёр» Караганда – 2:1 (2:1, 0:0)

Галы: 0:1 – Свірыдаў (3'), 1:1 – Мілойка (19'), 2:1 – Кенэсебэк (39').

«Кайрат» – «Жэтысу» – 2:3 (1:0, 1:3)

Галы: 1:0 – Васін (37'), 1:1 – Ардазішвілі (54'), 2:1 – Ульшын (74'), 2:2 – Хасэйн (80'), 2:3 – Цявераў (90')

«Табол» – «Астана» – 0:1 (0:0, 0:1)

Галы: 0:1 – Тамасаў (70').

«Ардабасы» – «Актабэ» – 1:1 (0:0, 1:1)

Галы: 0:1 – Відэмон (65'), 1:1 – Малы (90+6').