Усе навіны

«Мілан» зацікаўлены ў трансферы Уокера

24 красавіка 2023, 10:44

Пасля страты месца ў стартавым складзе «Манчэстэр Сіці» правы абаронца Кайл Уокер стаў трансфернай мэтай «Мілана», паведамляе The Telegraph.

32-гадовы ангелец усяго двойчы за апошнія два месяцы выходзіў у стартавым складзе на матч АПЛ.

Мілан разглядае Уокера, каб павысіць канкурэнцыю на правым флангу абароны, дзе выступае Давідэ Калабрыя, і павялічыць тэмп на супрацьлеглым флангу, дзе гуляе Тэа Эрнандэс.

Міланскі клуб шукае ўзмацненне складу на наступны сезон, каб ваяваць за чэмпіёнства.

Калі Уокер будзе выстаўлены на трансфер, то чакаецца, што ім будуць цікавіцца і іншыя клубы.

Кантракт Уокера з «Сіці» заканчваецца ў канцы наступнага сезона, Тransfermarkt ацэньвае яго ў 15 мільёнаў еўра.

У бягучым сезоне футбаліст правёў 27 матчаў за «Сіці», зрабіў 1 асіст.

Раней паведамлялася, што «Астан Віла» можа прапанаваць «Сіці» 55 млн фунтаў за Уокера і Філіпса.