Усе навіны

Шыкаўка ўключаны ў сімвалічную зборную 29-га тура Д1 Польшчы

25 красавіка 2023, 13:59

Беларускі нападаючы «Кароны» Яўген Шыкаўка трапіў у сімвалічную зборную 29-га тура польскай Экстраклясы.

Нагадаем, што ў мінулым туры беларус аформіў дубль у вароты «Заглембе» (2:2).

Усяго ў 26 гульнях чэмпіянату Польшчы ў Шыкаўкі 6 галоў і адна дзейсная перадача.