Усе навіны

Чэмпіянат Казахстана: «Кайсар» Соўпеля перамог «Табол», «Акжэтпес» Джыгеры і «Астана» Эбонга падзялілі ачкі

14 траўня 2023, 18:03
1

13-14 траўня праходзяць матчы каманд з беларускай прысутнасцю ў 9-м туры чэмпіянату Казахстана.

«Аксу» Аляксандра Гутара, Яўгена Зямко і Андрэя Салаўя прымае «Каспій» Аляксея Залескага, Дзмітрыя Падстрэлава і Максіма Плотнікава. Зямко правёў поўны матч, Гутар застаўся на лаўцы запасных, а Салавей не патрапіў у заяўку на матч. Плотнікаў і Падстрэлаў правялi поўны матч, Залескі застаўся на лаўцы запасных. Падстрэлаў забiў пераможны мяч на 17-й хвіліне матча.

«Кызыл-Жар» Яўгена Бярозкіна, Мікіты Навумава і Рамана Сцяпанава перамог «Жэтысу» Паўла Назаранкi і Руслана Цеверава (1:0).

«Атырау» галоўнага трэнера Віталя Жукоўскага, Ягора Хаткевіча, Ігара Стасевіча і Мікіты Сцяпанава перамог «Шахцёр» (2:1).

«Мактаарал» Руслана Юдзянкова саступіў «Ардабасы» галоўнага трэнера Аляксандра Сяднёва і Усевалада Садоўскага (1:2). Гол Садоўскага на 90+3 хвіліне дапамог «Ардабасы» перамагчы суперніка. Юдзянкоў адгуляў увесь матч, гэтаксама Садоўскі і Сяднёў.

«Акжэтпес» Аляксандра Джыгеры згуляў унічыю з «Астаной» Макса Эбонга (0:0) Абодва беларусы правялі на полі ўвесь матч.

«Кайсар» Дзмiтрыя Барадзіна і Васіля Соўпеля мінімальна перамог «Табол». Абодва беларусы выйшлі ў стартавым складзе і правялі ўвесь матч.

Чэмпіянат Казахстана

9-ы тур

13 траўня

«Аксу» – «Каспiй» – 0:1

Галы: 0:1 – Падстрэлаў (17).

«Кызыл-Жар» – «Жэтысу» – 1:0

Галы: 1:0 – Чыканчы (72)

«Атырау» – «Шахцёр» – 2:1

Галы: 0:1 – Чагадзэ (16), 1:1 – Эфионг (29), 2:1 – Оміртаеў (64).

«Мактаарал» – «Ардабасы» – 1:2

Галы: 0:1 – Тагыберген (5), 1:1 – Авіцесян (54), 1:2 – Садоўскі (90+3).

14 траўня

«Акжэтпес» – «Астана» – 0:0

«Кайрат» – «Актабэ» – 2:1

Галы: 0:1 – Сантана (51), 1:1 – Паўлу (62), 1:2 – Шушаначаў (81).

«Кайсар» – «Табол» – 1:0

Галы: 1:0 – Прындэта (55).