Усе навіны

Вінісіус першым зрабіў 100+ паспяховых абводак сярод футбалістаў топ-5 ліг Еўропы ў гэтым сезоне

15 траўня 2023, 18:15

Вінгер «Рэала» Вінісіус Жуніёр зрабіў у гэтым сезоне 105 паспяховых абводак супернікаў.

Сярод прадстаўнікоў топ-5 ліг Еўропы больш ніхто не дасягнуў адзнакі ў 100 абводак. У тройцы – нападаючы «ПСЖ» Ліянель Месі з 95 абводкамі і хаўбек дортмундскай «Барусіі» Джуд Белінгем з 86 абводкамі.

Вінісіус у гэтым сезоне забіў 23 мячы і зрабіў 21 асіст у 52 матчах. Статыстыка 22-гадовага левага вінгера тут.

Топ-10 футбалістаў па колькасці абводак у топ-5 лігах сезона 2022/23:

1. Вінісіус Жуніёр («Рэал») – 105

2. Ліянель Месі («ПСЖ») – 95

3. Джуд Белінгем («Барусія» Д) – 86

4. Джэрэмі Фрымпонг («Баер») – 84

5. Жэрэмі Даку («Рэн») – 78

6. Сэмюэл Чуквуэзэ («Вільярэал») – 77

7. Іньякі Уільямс («Атлетык») – 75

8-10. Раян Шэркі («Ліён») – 74

8-10. Радрыга Гоэс («Рэал») – 74

8-10. Лі Кан Ін («Мальёрка») – 74