Усе навіны

Кубак Казахстана, 1/4 фіналу: «Ардабасы» Сяднёва абыгралі «Кызыл-Жар» Бярозкіна, «Атырау» Жукоўскага згуляў унічыю з «Кайратам»

17 траўня 2023, 20:00

17 траўня прайшлі першыя матчы чвэрцьфіналу Кубка Казахстана.

«Астана» Макса Эбонга перамагла «Туран» (2:0). Беларускі паўабаронца пачаў матч на лаўцы і не выходзіў на поле падчас гульні.

Астана – Туран – 2:0

Галы: 1:0 – Пракапенка (26), 2:0 – Пракапенка (39).

Табол – Шахцёр – 2:0

«Атыраў» Віталя Жукоўскага згуляў унічыю з «Кайратам» (1:1). Ігар Стасевіч выйшаў на поле пасля першага тайма. Мікіта Сцяпанаў правёў увесь матч і зарабіў жоўтую картку, Ягор Хаткевіч застаўся ў запасе.

Кайрат – Атырау – 1:1

«Ардабасы» Аляксандра Сяднёва абыгралі «Кызыл-Жар» (2:0). Усевалад Садоўскі выйшаўшы на замену вызначыўся голам. Мікіта Навумаў правёў поўны матч, варатар Раман Сцяпанаў выйшаў на замену на 13-й хвіліне, Яўген Бярозкін застаўся на лаўцы запасных.

Ордабасы – Кызыл-Жар – 2:0