Усе навіны

Садоўскі вызначыўся пераможным голам за «Ардабасы» ў другім матчы запар

17 траўня 2023, 20:17

Усевалад Садоўскі адкрыў лік у першым матчы Кубка Казахстана, у якім яго «Ардабасы» абыгралі «Кызылжар» – 2:0.

Для беларуса гэты мяч стаў другім пераможным запар. Нагадаем, у мінулым матчы 9-га тура чэмпіянату Казахстана Садоўскі прынёс перамогу сваёй камандзе, вызначыўшыся на 90+3-й хвіліне супраць «Мактаарала» (2:1).

Усяго на рахунку 26-гадовага нападаючага 4 мячы ў 11 матчах ва ўсіх турнірах.