Усе навіны

«Сандэрленд» збіраецца падпісаць малодшага брата Белінгема

18 траўня 2023, 17:01

Паўабаронца Джоб Белінгем, малодшы брат Джуда Белінгема, можа перайсці з «Бірмінгема» ў «Сандэрлэнд», паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Белінгем паедзе на медыцынскае абследаванне ў табар «чорных катоў» на працягу наступных 10 дзён. Сума трансферу складзе 3 мільёны фунтаў стэрлінгаў.

Кантракт паўабаронцы з «Бірмінгемам» заканчваецца летам 2024 года.

У гэтым сезоне Джоб Белінгем згуляў у чэмпіёншыпе 22 матчы.