Усе навіны

Чэмпіянат Казахстана: «Кайсар» Соўпеля гуляе з «Актабэ», «Атырау» Жукоўскага згуляў унічыю з «Астаной» Эбонга і іншыя матчы

28 траўня, 18:57

27-28 траўня праходзяць матчы каманд з беларускімі гульцамі ў 11-м туры чэмпіянату Казахстана.

«Аксу» Аляксандра Гутара, Яўгена Зямко і Андрэя Салаўя перамагла «Жэтысу» Паўла Назаранкі і Руслана Цяверава (2:1). Гутар і Салавей не патрапілі ў заяўку. Зямко не патрапіў у стартавы склад. Цяверава на 69-й хвіліне замянілі на Турысбека. Назарэнка ўвесь матч правёў на полі.

«Каспій» Аляксея Залескага, Дзмітрыя Падстрэлава і Максіма Плотнікава згуляў унічыю з «Шахцёрам» з Караганды. Залескі і Падстрэлаў выйшлі на поле ў асноўным складзе. Залескі правёў матч на лаўцы запасных.

«Мактаарал» Руслана Юдзянкова перамог «Кайрат». Юдзянкоў правёў увесь матч.

«Акжэтпес» Аляксандра Джыгеры саступіў «Таболу» (1:2). Беларус замяніў Срдана Дзімітрава на 79-й хвіліне.

«Кызыл-Жар» Яўгена Бярозкіна, Мікіты Навумава і Рамана Сцяпанава прайграў «Ардабасы» галоўнага трэнера Аляксандра Сяднёва і Усевалада Садоўскага (0:1). Бярозкін і Сцяпанаў адгулялі матч цалкам, Навумаў і Садоўскі ўсю гульню правялі на лаўцы запасных.

«Атырау» галоўнага трэнера Віталя Жукоўскага, Ягора Хаткевіча, Ігара Стасевіча і Мікіты Сцяпанава згуляю унічыю з «Астаной» Макса Эбонга (0:0). Хаткевіч, Стасевіч і Сцяпанаў адыгралі ўвесь матч. Макс Эбонг таксама адыграў увесь матч і атрымаў жоўтую на 65-й хвіліне.

«Кайсар» Дзмітрыя Барадзіна і Васіля Соўпеля прайграў «Актабэ» (0:1). Барадзін і Соўпель пачалі матч на полі і адгулялі ўвесь час.

Чэмпіянат Казахстана

11-ы тур

27 траўня

«Аксу» – «Жэтысу» – 2:1

«Каспій» – «Шахцёр Караганда» – 1:1

«Мактаарал» – «Кайрат» – 3:1

28 мая

«Акжэтпес» – «Табол» – 1:2

Галы: 1:0 – Драчэнка (7), 1:1 – Мужыкоў (17, пенальці), 1:2 – Дэбле (72).

«Кызыл-Жар» – «Ардабасы» – 0:1

Гол: 0:1 – Маціч (90+3).

«Атырау» – «Астана» – 0:0

«Кайсар» – «Актабэ» – 0:1

Гол: 0:1 – Кысым (72).