Усе навіны

Яўген Савін: «Футбол у Беларусі – гэта і ёсць Беларусь. Альбо ты за Лукашэнку, гуляеш у «Дынама» і атрымліваеш грошыкі, альбо за кончык і максімум $300 ці з'язджаеш з краіны».

7 чэрвеня, 12:19
3

Расійскі блогер Яўген Савін у інтэрв'ю YouTube-каналу «ЧестнОК» распавёў, што верыць у перамены ў Беларусі і Расіі.

– Я, безумоўна, веру ў перамены. Я б хацеў вярнуцца – і ў Беларусь, і ў Расію, і ў расійскі футбол, але ўжо з магчымасцю нешта ў ім рэальна мяняць.

У мяне любімая фраза: «Футбол у Расіі – гэта і ёсць Расія». Але вазьмі ўсё, што мы абмяркоўваем, прыбяры слова «футбол» і пастаў «бізнэс», «кіно», іншыя сферы – і будзе тая ж херня.

Футбол у Беларусі – гэта і ёсць Беларусь. Падтрымліваеш Лукашэнку – гуляеш у «Дынама» і атрымліваеш грошы. Не падтрымліваеш – за кончык, альбо ты едзеш з краіны. Няўжо гэта нармальна? Гэта хіба «спорт па-за палітыкай»? Мяне разʼюшвае, калі людзі кажуць, што «спорт па-за палітыкай». Рабят, вы наогул з дуба зваліліся? Вы паслухайце гісторыі людзей. Чалавек папрасіў легітымныя выбары ці проста нейкую паперу не падпісаў, якую яму навязвалі падпісаць – яго трэба выкінуць са зборнай. Тут у прынцыпе пра жыццё людзей. Толькі тады мы можам пра нешта наогул размаўляць, калі гэта ўсё памяняецца, – сказаў Савін.