Все новости

Раберта Манчыні: «Абодва фіналісты ЛК вельмі добрыя, але я спадзяюся, што перамогуць італьянцы»

7 чэрвеня, 20:42

Галоўны трэнер зборнай Італіі Раберта Манчыні расказаў, за каго будзе хварэць у фінале Лігі канферэнцый «Фіярэнціна» – «Вест Хэм», які пачнецца ў 22.00.

«Удачы «Фіярэнціне» і віншаванні з добрым сезонам. Абодва фіналісты вельмі добрыя, але я, вядома, спадзяюся, што перамогуць італьянцы.

Сёння ўвечары будзем глядзець фінал разам з хлопцамі (гульцамі зборнай Італіі – заўв.) на трэніровачнай базе», – сказаў Манчыні.