Усе навіны

Анры пра расізм ў футболе: «Мне як цемнаскураму нялёгка знайсці трэнерскую працу»

12 чэрвеня, 11:13

Былы гулец зборнай Францыі, «Арсенала» і «Барселоны» Цьеры Анры падзяліўся меркаваннем пра расізм ў футболе.

– Калі казаць пра ФІФА і УЕФА, што яны могуць змяніць? Яны рухаюцца ў правільным напрамку ці далёкія ад гэтага?

– Вельмі далёкія. Яны не рухаюцца ні ў адным напрамку.

Аднойчы я ўжо казаў: калі паглядзець на поле, здаецца, што разнастайнасць ёсць. Але вочы могуць ашукваць. Я ўжо казаў, што вочы бескарысныя, калі сляпы розум. Што ж, я не сляпы.

Быць з іншага боку барыкад, знайсці трэнерскую працу мне як цемнаскураму няпроста. Ці можаце вы сказаць, як шмат дырэктараў ці трэнераў, якія прадстаўляюць меншасці? Цёмнаскурых, мусульман, азіятаў... Ці можаце іх пералічыць?

Ці можам мы ўдзельнічаць у гонцы хаця б дзеля таго, каб яе прайграць, не кажучы ўжо пра перамогу? – заявіў Анры.