Усе навіны

Аляксандр Зінчанка: «Не хачу бачыць беларусаў і расіян на самым высокім узроўні ў любым відзе спорту»

15 чэрвеня, 10:16

Гулец «Арсенала» Аляксандр Зінчанка заявіў, што беларусы і расіяне не павінны дапускацца да міжнародных спаборніцтваў.

– У іх мільёны падпісчыкаў у сацыяльных сетках. Яны могуць паразмаўляць з людзьмі, якія сочаць за імі. Напрыклад, у вас 10 мільёнаў падпісчыкаў у інстаграме. Калі б яны апублікавалі фота са словамі «Спыніце гэта», некаторыя людзі з гэтых 10 мільёнаў пайшлі б за імі і таксама распаўсюджвалі гэты заклік. Гэта працавала б.

– Ты згаджаешся з рашэннем дапусціць расіян і беларусаў на Уімблдон?

– Не, я не згодны. Я – адзін з тых украінцаў, якія не хочуць бачыць іх на самым высокім узроўні ў любым відзе спорту.

– Іх нельга дапускаць да спаборніцтваў?

– Іх нельга дапускаць да спаборніцтваў. Чаму? Колькі бомбаў і ракет было запушчана з Беларусі?

Я – не палітык. Я нічога ў гэтым не разумею. І ніколі б не зразумеў, бо гэта не мая сфера. Але гэта не палітыка, гэта вайна. Яны гавораць: «Не ўцягвайце палітыку ў спорт». Але гэта не палітыка, гэта вайна.

Вы нічога не робіце, каб быць на баку справядлівасці. Я ўжо не кажу пра наш бок, – сказаў Зінчанка.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.