Усе навіны

Івулін пра 1:2 Беларусі з Ізраілем: «Пляваць, што выйгралі 1 афіцыйны матч з 26, трэнерскі штаб не сыдзе. Самапавага? Ой, не»

17 чэрвеня, 16:38

Стваральнік YouTube-канала «ЧестнОК» Аляксандр Івулін пракаментаваў словы галоўнага трэнера зборнай Беларусі Георгія Кандрацьева пасля паразы ад Ізраіля (1:2) у адборы на Еўра-2024.

Гэта словы галоўнага трэнера зборнай Міністэрства Беларусі па футболе. Паглядзеў яго відэа-інтэрв'ю. Гучала з крыўдай: мы класненькія, не разумеем, чаму ўсё навокал супраць.

Мусіць, я чагосьці не разумею. Але як можна любіць таго, каму пофіг на партнёра/партнёрку? Калі ў жніўні 2020-м вашых фанатаў укочвалі ў асфальт, вы прамаўчалі. Потым сталі прыбіваць вашых жа футбалістаў, але вы адвялі вочы ўбок і знайшлі новых. Закрылі журналістаў, якія рабілі з вас герояў, вы прайшлі міма. Пры гэтым кожны раз паўтараеце, што гуляеце і трэніруецеся для людзей. Трэнерскі штаб зборнай жа выдатна разумее, што нідзе не атрымае такіх заробкаў. Таму пляваць, што выйгралі ўсяго адзін афіцыйны матч з 26. Нічога не атрымліваецца, але мы нікуды не сыдзем. Самапавага? Ой, не.

Добра. Нядаўна чысціў падпіскі ў Instagram. Дзеля цікавасці зазірнуў у акаўнты сёлетніх зборнікаў. З некаторымі некалі весела церабіліся ў дырэктах. Цяпер яны нават не падпісаныя на мяне. Мусіць, чагосьці баяцца.

Мне не сумна. Гэты абсурд цешыць. Таму падганяйце ў панядзелак, будзем разам глядзець, як зборная непрызнанага рэжыму будзе гуляць супраць зборнай краіны, якую не прызнаў гэты рэжым. Упэўнены, будзе весела.

Без гумару глядзець на гэты трэш проста немагчыма», – напісаў Івулін у Instagram.