Усе навіны

Гулец «Нафтана» Кірыленка: «У Румыніі мяне, груба кажучы, падманулі. Нікому не пажадаю перайсці ў клуб з такім кіраўніцтвам»

26 чэрвеня, 15:42
1

Паўабаронца «Нафтана» Кірыл Кірыленка распавёў пра перыяд выступу за «Брашаў» з Румыніі. У сезоне-2022/23 згуляў 6 матчаў без дзейсных дзеянняў за каманду з другога румынскага дывізіёна.

– Што не атрымалася ў цябе ў Румыніі?

– Калі сапраўды, нікому не пажадаю перайсці ў клуб з такім кіраўніцтвам. Мяне там, груба кажучы, падманулі. Не хачу апраўдвацца. Можа, і сам са сваім характарам недзе вінаваты. Будзе больш правільна ўзяць віну на сябе. Але мне шэсць месяцаў не плацілі заробак і кармілі «сняданкамі».

Я прыйшоў у каманду пад адну тактыку. Потым трэнер памяняў яе на зусім іншую, з латэралямі. Кажа: Кірыла, пакуль што паўза, ты, груба кажучы, не патрэбны. У яго быў свой латэраль, які, лічу, добра выконваў свае функцыі. А маёй пазіцыі – ярка выяўленай – не было.

Зімой я хацеў ісці. Але, нажаль, не сышоў. Трэнер папрасіў застацца і паабяцаў, што ўсё будзе нармальна. Я добра правёў зборы, добра выйшаў на замену ў першай афіцыйнай гульні. Але потым трэнер пакінуў мяне па-за заяўкай, затым не выпусціў. У выніку сказаў: ты добры футбаліст, але ў мяне ёсць хлопцы-румыны. Маўляў, будзеш выходзіць на поле, калі запатрабуе сітуацыя. Так і атрымалася. Неяк ён выпусціў мяне пры ліку 1:1, я таксама добра выглядаў. Але пасля таго матча я прыняў рашэнне сыходзіць. Мяне доўга не адпускалі. Толькі праз месяц адпусцілі.

Не маю прэтэнзій да трэнера. Але ён мяне крыху падмануў. Паабяцаў адно, а выйшла, на жаль, іншае. Крыўд на яго не маю. Атрымаў каласальны досвед і пазнаёміўся са мноствам крутых людзей. Але тое, што клуб максімальна непрафесійна паводзіць сябе ў адносінах да футбалістаў, – гэта дакладна. Застаўся вялікі асадак, патраціў кучу нерваў. Мне да гэтага часу павінны грошы. Не ведаю, як яны збіраюцца іх аддаваць. Сцяг ім у рукі, як гаворыцца, – распавёў Кірыленка.