Усе навіны

Татур пра Скрыпчанку на пасадзе галоўнага трэнера зборнай: «Кандыдатуру прасоўваюць людзі, блізкія да АБФФ. На яго баку Кавальчук»

1 ліпеня, 14:46
1

Беларускі журналіст Уладзіслаў Татур падзяліўся інсайдам пра магчыма новага галоўнага трэнера зборнай Беларусі.

«Кандыдатуру Вадзіма Скрыпчанкі даўно прасоўваюць людзі, блізкія да АБФФ. На баку галоўнага трэнера «Дынама» і міністр спорту Сяргей Кавальчук, аднак Скрыпчанку не лічаць фаварытам Шарснёва. Таму пошук і прызначэнне новага трэнера зоймуць час – будзе барацьба інтарэсаў.

Ролю Уладзіміра Базанава ў Доме футбола будуць падразаць. Першыя ўражанні ад Шарснёва – асцярожна-станоўчыя.

Пакуль няма разумення, куды руліць, але з'явіўся хоць нейкі рух. Пайшлі рашэнні», – напісаў Татур.