Усе навіны

Дзіцяча-юнацкі праект Зайцава «Цэнтр футбола» закрыў філіялы ў Александрыі, Астраўцы і Ашмянах

10 ліпеня, 15:53

Дзіцяча-юнацкі праект былога кіраўніка брэсцкага «Дынама» і рэжымнага алігарха Аляксандра Зайцава працягвае існаваць, хоць і ў крыху абноўленым выглядзе. У пачатку 2023-га быў праведзены рэбрэндынг: Цэнтр развіцця футбола перайменавалі ў Цэнтр футбола (ЦФ), змяніўшы лагатып, але захаваўшы ранейшую юрыдычную асобу.

Разам са змяненнем назвы змянілася і геаграфія праекта. У мінулым годзе быў закрыты філіял у Александрыі – на малой радзіме Лукашэнкі. Дзяцей адтуль перавялі ў аршанскае аддзяленне, якое Зайцаў працягвае ўтрымліваць. Таксама было вырашана адмовіцца ад школы ў Астраўцы – яна па-ранейшаму існуе, але да праекту Зайцава гэта ўжо ніякага дачынення не мае. У Ашмянах філіял таксама быў зачынены, а выхаванцы перайшлі ў прыватную школу Fair Play. Тым больш няма думак пра стварэнне філіяла ў Мядзелі.

Падрабязна пра дзіцяча-юнацкія праекты Зайцава, якія працягваюць функцыянаваць, можна прачытаць па спасылцы ніжэй.