Усе навіны

На вайне загінуў выхаванец львоўскіх «Карпат» Барчышын

11 ліпеня, 11:48

На расійска-ўкраінскай вайне загінуў воін Рыгор Барчышын.

«На 38-м годзе ў зоне баявых дзеянняў ад варожага артылерыйскага снарада трагічна абарвалася жыццё абаронцы Украіны, выхаванца львоўскіх «Карпат», футбаліста ФК «Галічына-Карпаты» (Львоў), ФК «Карпаты-2» (Львоў), ФК «Абалонь -2» (Кіеў), ФК «Чайка» (Петрапаўлаўская Баршчагаўка), а таксама ФК «Сіньковічы» і «Карпаты-Каменка» (Каменка-Бугская) з першынства Львоўшчыны Рыгора Барчышына.

Пасля нападу рашыстаў ён адным з першых пайшоў добраахвотнікам у тэрытарыяльную абарону Кіева і неўзабаве далучыўся да шэрагаў ВСУ. Нажаль, бацькі, жонка і маленькі сын не дачакаліся яго з поля бою.

Вечная і светлая памяць Герою! Выказваем глыбокія спачуванні сям'і і блізкім загінулага Воіна!», - гаворыцца ў паведамленні Львоўскай асацыяцыі футбола.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.