Усе навіны

Саудаўскі клуб прапанаваў Лаўтара 240 млн еўра і 4-гадовы кантракт

21 ліпеня, 10:15

Журналіст TyC Sports Сесар Луіс Мерла паведаміў, што форвард «Інтэра» Лаўтара Марцінес зацікавіў неназваны клуб з чэмпіянату Саудаўскай Аравіі.

Агент 25-гадовага аргенцінца атрымаў прапанову 4-гадовага кантракта з заробкам у 60 мільёнаў еўра за сезон.

Футбаліст яшчэ не даў згоды на такі пераход, таму перамовы паміж клубамі яшчэ не пачаліся.

Нападаючы аформіў 28 галоў і зрабіў 11 асістаў у 57 матчах мінулага сезона ў складзе міланскай каманды.

Дзеючы кантракт Лаўтара з «Інтэрам» разлічаны да лета 2026 года.