Усе навіны

Луіс Суарэс: «Мы з Месі марым завяршыць кар'еру разам»

31 ліпеня, 13:13

Форвард «Грэміа» Луіс Суарэс заявіў, што ўсё яшчэ спадзяецца ўз’яднацца з Ліянэлем Месі пасля сарванага трансферу ў «Інтэр» Маямі.

«Мы з Месі марым завяршыць кар’еру разам. Гэта было тое, што мы заўсёды планавалі, калі былі ў «Барселоне». А потым я перайшоў у «Атлетыка», а ён — у «ПСЖ».

Мы марылі пра гэта і казалі аб тым, што пасля «Барселоны» паедзем у Злучаныя Штаты, але тады нічога не адбылося.

Цяпер ён прыняў рашэнне паехаць туды. Судзячы па тым, што вы бачыце, ён выглядае шчаслівым. Мы спадзяемся, што ў нейкі момант такая магчымасць будзе», — сказаў Суарэс.