Усе навіны

Садоўскі забіў «Легіі» у другім матчы запар. Гэта другі гол для беларуса ў еўракубках

3 жніўня, 23:20

Беларускі нападаючы Усевалад Садоўскі забіў на 57-й хвіліне ў другім матчы другога раўнда кваліфікацыі Лігі Канферэнцый паміж «Ардабасы» і «Легіяй» (1:2, другі тайм). У мінулай гульні (2:2) 26-гадовы форвард таксама вызначыўся голам. Гэта быў яго дэбютны гол у еўракубках. Нагадаем, што «Ардабасы» трэніруе беларус Аляксандр Сяднёў.