Усе навіны

Кэсіэ пяройдзе ў «Аль-Ахлі»

4 жніўня, 10:20

Паўабаронца «Барселоны» Франк Кесіэ стане гульцом саудаўскага «Аль-Ахлі», паведаміў журналіст Фабрыцыа Рамана.

Цяпер бакі правяраюць дакументы. Сума трансферу складзе 15 мільёнаў еўра. Кантракт будзе разлічаны да 2026 года.

Кесіэ стаў гульцом «Барселоны» мінулым летам, калі на правах свабоднага агента перайшоў з «Мілана». У складзе сіне-гранатавых забіў 3 галы і зрабіў 3 асісты ў 43 матчах. Статыстыка 26-гадовага івуарыйскага цэнтрхава тут.

«Аль-Ахлі» ў мінулым сезоне выйграў другі дывізіён Саудаўскай Аравіі і вярнуўся ў эліту. Клуб гэтым летам ужо падпісаў Раберта Фірміна, Эдуара Мендзі, Рыяда Марэза, Алана Сэн-Максімена.