Усе навіны

Ганчарэнка пра першы выхад БАТЭ ў групавы этап ЛЧ: «Радзівонаў адпрацаваў за дваіх. Што адбывалася ў распранальні – не забыць»

7 жніўня, 10:23
1

Экс-трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка падзяліўся ўспамінамі аб выхадзе БАТЭ ў групавы этап Лігі Чэмпіёнаў у 2008-м годзе.

– У гэтым годзе спаўняецца пятнаццаць гадоў ужо з моманту выхаду БАТЭ ў групу Лігі Чэмпіёнаў. Якія ў Вас зараз эмоцыі, успаміны пра той час?

– Зразумела, што нейкія моманты сціраюцца, нейкія дэталі застаюцца. Але мне вельмі запомніліся матчы з «Леўскі» і «Андэрлехтам». Напал змагання які быў, гэта тычыцца і выязнога матчу і хатніх матчаў, узровень жадання і найвышэйшая матывацыя рабят. Не магу не адзначыць, узгадваючы тыя матчы, Радзівонава (калі быў выдалены Блізнюк), ён адзін адпрацаваў за дваіх. Там шмат было момантаў, якія запомніліся мне як трэнеру, менавіта гульнявых момантаў. Ну і тое, што адбывалася ў распранальні, той ажыятаж пасля таго, як мы выйшлі ў Лігу чэмпіёнаў — ён, вядома, не забываецца, надоўга запамінаецца. Цяпер гэта вядома ж памяць яшчэ Анатоля Анатольевіча Капскага, – сказаў Ганчарэнка.