Усе навіны

Беларуская каманда «Пагоня Варшава» згуляе з «Варсовіяй» у Кубку Польшчы

14 жніўня, 14:55

Беларуская аматарская каманда «Пагоня Варшава» згуляе з «Варсовіяй», былой камандай Роберта Левандоўскага, у 1/128 фіналу варшаўскай зоны рэгіянальнага этапу Кубка Польшчы.

Матч пройдзе ў Варшаве 16 жніўня ў 19:30 на стадыёне DOSiR Praga-Północ.

Нагадаем, што ў папярэднім раўндзе «Пагоня» была мацнейшай за «Вікторыю Зежань» (5:0).