Усе навіны

Татур пра дэбют Белінгема за «Рэал»: «Я злавіў флэшбэкі Зідана. У гэтым сезоне Ла Лігі ён можа забіць 10+ мячоў»

15 жніўня, 16:03

Журналіст Уладзіслаў Татур на YouTube-канале «Дай пробью!» падзяліўся ўражаннямі ад дэбюта Джуда Белінгема за «Рэал» у матчы супраць «Атлетыка» (2:0).

– Карла Анчалоці выкарыстоўваў фармат 4-3-1-2. Радрыга і Вінісіус былі наперадзе, але гэта ўсё ўмоўна. Зразумела, што яны могуць на флангу адыходзіць.

А Джуд Белінгем у ролі чалавека пад Вінісіусам і Радрыга – гэта было супер-свежа, супер-цікава. Я рэальна злавіў флэшбэкі Зінедзіна Зідана. Вельмі моцна нагадаў Джуд сваёй гульнёй гульню вялікага француза.

І ў гэтай пазіцыі Белінгем, паколькі ў «Рэала» няма класічнага форварда, эпізадычна можа запаўняць штрафную. Мы ведаем, як ён пагражае ёй. Мы ведаем, што ён здольны шмат забіваць, уключацца ў штрафную перыядычна і браць на сябе эпізадычную ролю форварда. Я думаю, што Джуд Белінгем здольны гэта зрабіць

Я б нават зрабіў прагноз, што Белінгем у гэтым сезоне Ла Лігі можа забіць 10+ мячоў, – падкрэсліў Татур.